Upload
others
View
2
Download
0
Embed Size (px)
Citation preview
Віншуем юбіляра!
Анатоль Леанідавіч Верабей — крытык, лі- таратуразнаўца. Дацэнт кафедры беларускай -літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсі- тэта. Кандыдат філалагічных навук (1979). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1989).
Нарадзіўся 10 жніўня 1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна ў сям'і настаўнікас/ Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1972) і аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР (1977).
Друкуецца з 1976г. Аўтар каля 50навуковых прац, сяродякіхма- награфіі пра творчасць Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча. Укладальнік паасобных тамоў збораў твораў гЦіліпа Пестрака і Уладзіміра Караткевіча. Даследуе сучасную беларускую літарату- рў, пытанні мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў. Жыве ў Мінску.
Зоркі беларускай літаратуры Анатоль ВЕРАБЕЙ
РЫЦАР БЕЛАРУСІРОЗДУМ ПРА ТВОРЧАСЦЬ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Уладзімір Караткевіч — адна
з самых яркіх і шматгранных постацяў беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, дра- матург, публіцыст, літаратурны крытык, пера- кладчык і сцэнарыст. Яго можна назваць бела- рускім Вальтэрам Скотам або беларускім Генры- кам Сянкевічам. Па сутнасці, ён стаў заснаваль- нікам беларускай гістарычнай раманістыкі, ства- рыў высокамастацкую гістарычную прозу, абу- джаў у беларусаў пачуццё нацыянальнага гонару, цікавасць і любоў да гісторыі Бацькаўшчыны.
Продкі У. Караткевіча паходзяць з беларуска- га Прыдняпроўя. Пісьменнік, напэўна ж, ведаў пра старадаўні шляхецкі род Караткевічаў герба "Корвін", што пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546 г. стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне (Рэчыцкі павет), размешчаных пры Чачэрскім тракце. Магчыма, Даніла быў далёкім продкам пісьменніка.
Маці У. Караткевіча, Надзея Васілеўна, за- кончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, любі- ла і ведала класічную музыку, літаратуру, а фран- цузскія тэксты ў рамане "Вайна і мір" Л. Талсто- га разумела без перакладу.
Андрэю Грынкевічу, галоўнаму герою рамана "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга за- быць"), вобразу аўтабіяграфічнаму, менавіта маці расказала ў дзяцінстве легенду пра подзвіг чэш- скага асветніка В. Ганкі, які абудзіў ад сну свой народ. Звяртаючыся да постаці гэтага дзеяча, У. Карагкевіч увасабляў адзін з галоўных ідэйна- эстэтычных прынцыпаў сваёй творчасці, сцвяр- джаў думку пра неабходнасць самаахвярнага слу- жэння Бацькаўшчыне, пра адраджэнне роднага народа.
Глыбока сімвалічная і назва першай кнігі пісьменніка — зборніка паэзіі "Матчына душа". Сваёй маці У. Караткевіч прысвяціў раман "Ка- ласы пад сярпом тваім".
1
Вызначальным для творцы стала сямейнае паданне пра сваяка з матчынага боку і яе радні Тамаша Грыневіча, якога расстралялі ў 1863 г. у Рагачове як кіраўніка паўстанцаў (гэта гісторыя апісана ў эпілогу аповесці на рускай мове "Перад- гісторыя" і ў пралогу рамана "Леаніды не вер- нуцца да Зямлі").
У маленстве на хлопчыка вельмі моцна паў- плываў дзед (матчын бацька) Васіль Юллянавіч Грынкевіч. Ён даслужыўся да губернскага каз- начэя. Як пісаў у аўтабіяграфіі У. Караткевіч, гэ- та быў чалавек "уладны, разумны і з'едлівы... ва- лодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бяз- межнай энергіяй і азартам. У лісце да Максі- ма Танка ад 27 мая 1956 г. пісьменнік захапляў- ся сваім дзедам як цудоўным апавядальнікам, гаварыў, што менавіта праз яго палюбіў прыро- ду і гісторыю, што ад яго пачуў легенды пра Крычаўскае паўстанне 1743 — 1744 гг., пра ву- жыную каралеву, пра Яна Прыгожага і князя Ладымера, пра лебядзіны скіт, пра явар і калі- ну — мужа і жонку, пра звон, які патануў, гіра горад на дне возера і шмат пра што іншае. Дзе- давы аповеды пазней сталі асновай для многіх твораў У. Караткевіча. Думаецца, што дзед па- служыў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане "Каласы пад сярпом тваім".Важным этапам у жыцці У. Караткевіча стала вучоба ў 1949 — 1954 гг. у Кіеўскім універсітэце. Там ён прачытаў творы В. Катула, Сафокла, Т. Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Ц. Норвіда, Ф. Дас-
2 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
таеўскага, I. Буніна, С. Ясеніна, А. Грына, Я. Ку- палы, М. Гарэцкага, А. Гаруна, усю літаратуру пра паўстанне 1863 — 1864 гг., разнастайныя ста- радрукі і перыёдыку 20-х гадоў.
Студэнцтва быдо для Уладзіміра Караткевіча часам пошукаў і станаўлення як асобы і творцы. Летам 1950 г. ён напісаў у Оршы першы варыянт аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха". 29 лі- пеня 1951 г. у аршанскай раённай газеце "Ленін- скі прызыў" былі надрукаваны яго вершы " З д е с ь б у д е т к а н а л " і " Я к у б у К о л а с у " (адпаведна на рускай і беларускай мовах). У кан- цы чэрвеня 1952 г., пасля наведвання радзімы Янкі Купалы, даслаў н а р ы с " В я з ы н к а " жонцы паэта — Уладзіславе Францаўне.
Ужо на пачатку творчага шляху У. Караткевіч звярнуўся да мінуўшчыны, да набыткаў фалькло- ру, пра што сведчаць казкі "Л е б я д з і н ы с кі т", " В у ж ы н а я к а р а л е в а " , " К а з к а п р а П я т - р а -р а з б о й н і к а " , " Н а д з в ы ч а й н а я к о т - ка" (пазнейшая н а з в а " Ч о р т а ў с к а р б " ) , вер- ш ы " М а ш э к а " , " Я к у б В а ў к а л а к а " , апавя- д а н н е " П а л я ш у к " і іншыя, якія пад назвай "Казкі і легенды маёй Радзімы" паслаў летам 1952 г. на ацэнку Якубу Коласу.
Пра цікавыя і плённыя мастацкія набыткі У. Караткевіча ў студэнцкія гады сведчаць напі- саныя ў той час на рускай мове апавяданні і апо- весць "Перадгісторыя", многія вершы на бела- рускай і рускай мовах. Аповесць "Перадгісто- рыя" мае пэўныя кампазіцыйныя хібы, стылёвыя разыходжанні паміж трыма яе раздзеламі, але цэ- ласнасць твору надае моцнае патрыятычнае па- чуццё. Пісьменнік паспрабаваў зразумець у кан- тэксце часу і гісторыі праблемы сацыяльна-палі- тычных і нацыянальна-культурных адносін як паміж
народамі, так і ў асобным грамадстве, дзе выяўляюцца каланіяльныя тэндэнцыі пануючай нацыі і адраджэнскія імкненні заняволенага краю. У творы раскрыўся талент У. Караткевіча як пісьменніка рамантычнага тыпу мыслення, што выявілася ў сцвярджэнні патрыятычнага ідэ- алу, экспрэсіўнасці і лірызме апавядання, фальк- лорна-легендарным паказе рэчаіснасці, выка- рыстанні прыгодніцкага сюжэта, стварэнні ідэа- лізаваных вобразаў.
У студэнцкія гады У. Караткевіч напісаў не- калькі цікавых навуковых даследаванняў: ён збі- раўся стаць літаратуразнаўцам.
Пасля заканчэння універсітэта два гады пра- цаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы Тарашчан- скага раёна Кіеўскай вобласці. Вясной 1955 г. здаў экзамены кандыдацкага мінімуму "і пачаў быў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 г. ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах, але прыйшлі іншыя інтарэсы: з'явілася задумка абра- мане на тую самую тэму" (8, кн. 2, 8).
Пераломным для У. Караткевіча стаў 1955 г., калі ў сёмым нумары часопіса "Полымя" быў надрукаваны яго верш "Машэка", а ў кнізе "Ян- ка Купала. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзей- насці паэта" змешчаны нарыс "Вязынка".
Гэтыя публікацыі акрылілі маладога творцу. Яго заўважылі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У верасні 1955 г. ён удзельнічаў у рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў у Мінску, дзе вы- сока ацанілі яго вершы. Ён шмат і натхнёна працаваў, выношваў значныя творчыя задумы, пра шточ захоплена апавядаў у лістах да Максі- ма Танка. Напрыклад, у лісце ад 27 мая 1956 г. ён пісаў: "Дарэчы, пра гісторыю ў нас амаль ніх- то не піша. Вершы яшчэ ёсць... А вось гістарыч- нага рамана ў нас фактычна зусім няма... А мне б вельмі хацелася, каб людзі раптам адкрылі мо- ра паэзіі ў беларускай гісторыі, як калісьці адкры- лі ў шатландскай"2. У лісце ад 20 чэрвеня 1956 г. выказваў занепакоенасць тым, што ў беларусаў няма таго літаратурнага тыпу, які ёсць у
ФІЛАЛОГІЯ 3
іншых народаў напрыклад, Фаўст, Уленшпігель, віцязь у тыгравай шкуры. Але верыў што такі літара- турны тып, які "лепш за ўсё адбівае асноўныя ры- сы нацыянальнага характару, сэрца народа, яго імкненні і нават дробныя, другарадныя рысы "3, павінен з'явіцца.
Не слабела творчая актыўнасць пісьменніка і ў 1956 — 1958 гг., калі працаваў настаўнікам у Ор- шы. У лісце да дзядзькі М. Садавога ад 8 снежня 1957 г. У. Караткевіч пісаў: «А задум у мяне столь- кі, што калі б была свабода і калі б далі мне гадоў шэсцьдзесят жыцця — напісаў бы сто тамоў. Да- лібог. Я іх магу нават прадаваць і не стану бядней- шым.
Вось бліжэйшыя задумы: кніга апавяданняў, ра- ман пра 1905 год (які зараз пішу), сатырычная ка- медыя, 2-3 задумы паэм.
Пасля гэтага вазьмуся за "Сямейныя паданні роду Яноўскіх", цыкл невялікіх аповесцей памеру "Станцыйнага наглядчыка" (дай божа, каб было хоць у сотую долю гэтай сілы) пра гісторыю бела-
4 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
Л (■ л „
Валодзя Караткевіч з сястрой Наталляй. 1937 г.
рускай шляхты. Аповесці будуць і пацешныя, і тра- гітыя, і хітрыя, і страшэнна-ўсялякія. Яўжо раб- лю накіды, пакуль што, цікава атрымліваецца.
А калі зраблю і гэта —
засяду за "Век " — цэлую эпапею, у якую павінны ўвайсці паўтара дзесятка раманаў іякая ахопіць гісторыю Беларусіз 1860 го- да да нашых дзён»4.
Уладзімір Караткевіч, як і Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Іван Мележ, выношваў задуму стварыць цыкл твораў пра жыццё свайго народа на працягу значнага прамежку часу. У 104-й пап- цы хатняга архіва пісьменніка захоўваецца ліст паперы ў лінейку, дзе названы кнігі, якія ён ма- рыў напісаць і якія маглі б скласці 78 тамоў: «1 _ 2 — Вершы, 3 — Легенды, 4 — 5 — Паэмы, 6 — Раман у вершах, 7 — 8 — Апавяданні, 9 — 10 — Аповесці, 11 — 15 — Раманы гістар.[ыч- ныя], 16 — 20 — Раманы еучасныя, 21 — 35 — Се- рыя "Век", 36 — 37 — Казкі і літ.[аратура] для дзяцей — у стылі Г.-Х. Андэрсена, 38 — 39 — Фантастычнае, 40 — 43 — П'есы, 44 — 45 — Запісы фальклору, 46 — 47 — Мемуа- ры, 48 — 49 — Шляхі (дарожныя нататкі),50 — Малая спад.[арожная] кніжыца,51 — 52 — Крытыка, 53 — 56 — Гіст.[орыя] 6ел.[арускага]
мастацтва (арх.[ітэктура], жы- вап.[іс], муз.[ыка], скульпт.[ура]), 57 — 58 — Бі- яграфіі, 59 — 61 — Гісторыя Белай Русі, 62 — 64 — Пераклады, 65 — 67 — Ліставанне,
68 —
Пегас дыбкі ("Пегас", "Пегас б'е задам", "Утаймаваны Пегас", "Перакітаіць кітайцаў"),69 — Паляўнічае, 70 — Гіст.[орыя] бел.[арускай] літаратуры, 71 — 72 — Кінасцэнарыі, лібрэта, 73 — 75 — Публіцыстыка. Навука, 76 — Вы, бела- русы (прызыў да іх вярнуцца), 77 — Абарона мо- вы беларускай, 78 — Кніга пра працу пісьменніка (тэорыя літаратуры)». I многае, што задумваў творца ў юнацкія гады, ён здзейсніў.
Натхнёна і плённа працаваў У. Караткевіч у 2-й палове 50-х гг. У сакавіку 1957 г. была закон- чана п'еса "Млын на Сініх Вірах" (пастаўлена наБеларускім тэлебачанні ў 1959 г.), у кан- цы мая — аповесць "У снягах драмае вяс- на". У перыядычным друку з'яўляюцца шматлікія вершы. У 1958 г. выйшаў збор- нік вершаў "Матчына душа". У 1-й пало- ве і летам 1958 г. У. Караткевіч закончыў аповесці "Дзікае паляванне караля Ста- ха" і "Цыганскі кароль", напісаў шмат вершаў і апавяданняў.
У 1958 — 1960 гг., калі вучыўся на Вышэйшых
ФІЛАЛОГІЯ 5
Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль у Чэрыкаўскім заказніку (злева — ляснічы Аляксандр Карпенка, справа — дырэктар лясгаса Віталь
Шаблоўскі). 1965 г.
літаратурных курсах у Мас- кве, стварыў другую кнігу паэзіі "Вя- чэрнія ветразі" (1960), некалькі апавя- данняў і гістарычную аповесць "Сівая легенда", якія разам з аповесцю "Цы- ганскі кароль" склалі трэцюю кнігу У. Караткевіча "Блакіт і золата дня" (1961). У Маскве была напісана драма "Трошкі далей ад Месяца", задуманы раман "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць").
На Вышэйшых літаратурных курсах пісьменнік захапіўся кіно і пачаў праца- ваць над сцэнарамі. У 1960 — 1962 гг. ву- чыўся ў Маскве на Вышэйшых сцэнар- ных курсах. Масква, як і Кіеў, істотна паўплыва- ла на фармаванне У. Караткевіча як асобы і мас- така.
У творчасці пісьменніка з незвычайнай сілай узнавіліся аслабленыя, амаль перарваныя ў час культу асобы Сталіна беларускія адраджэнскія ідэі. Усё напісанае майстрам прасякнута моцным патрыятычным пафасам. Як і Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Алесь Гарун, Вацлаў Ластоўскі, ён выяўляў асаб- лівую прыхільнасць да гісторыі і фальклору.
Адной з найлепшых кніг у беларускай літара- туры 2-й паловы 50-х гг. стаў паэтычны зборнік У. Караткевіча "Матчына душа". Паэт плённа выкарыстаў фальклорны і гістарычны матэрыял утакіхвершах 50-хгг., я к " М а ш э к а " , " Б а л а д а п р а п а ў с т а н ц а в а ў к а л а к у " , " З а я ц в а - р ы ц ь п і в а " , " М а т ч ы н а д у ш а " , " П а ў л ю к Б а г р ы м " . Вызначальнай для творцы была лю- боў да радзімы (паэма "Зямля д з я д о ў " , вер- ш ы " О р ш а " , " Б а ц ь к а ў ш ч ы н а " ) .
Найвышэйшае прызначэнне чалавека і мас- така паэт бачыў у служэнні роднай зямлі. У вер- шы "Матчына душа" ён сцвярджаў, што праз казкі, легенды і паданні павінен перадаць "ба- рацьбу і пакуты народа, неўміручую душу яго". Усведамляў, што трэба несці гэты "цяжкі крыж, але вельмі пачэсны" (1, 53). У вершы "Паўлюк Багрым" балючыя і
глыбокія лірычныя разва- жанні пра трагічны лёс паэта напоўнены эма- цыйнымі зваротамі да Беларусі, думкамі пра яе гістарычньм шляхі, заклікамі да яе абуджэння і волі. В е р ш " К а л у м б ы з я м л і н я з н а е м а й " сведчыць пра тое, што паэт марыў напісаць тво- ры, якія адкрылі б Беларусь беларусам і ўсяму свету.
Паэзія Уладзіміра Караткевіча 50-х гг. гучала па-маладому шчыра і эмацыйна. Яна вызначала- ся эпічным спакоем і ўнутранай напружанасцю. Журботныя і трагічныя матывы лірыкі ўраўна- важваліся светлымі і чыстымі пачуццямі, калі
6 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
творца пісаў пра сваю любоў да Бацькаўшчыны, захапляўся яе прыгажосцю, верыў у яе лепшую будучыню, думаў пра яе неўміручасць, пра ўлас- ную знітаванасць з яе лёсам. Аптымістычны, жыццесцвярджальны пафас надаваў асаблівую чароўнасць яго паэзіі.
Уладзімір Караткевіч меў свой адметны мас- тацкі свет. Ен пісаў творы баладнага плана і жар- тоўныя вершы, ствараў дакладныя і яскравыя ма- люнкі навакольнага свету і выкарыстоўваў казач- ную, умоўна-фантастычную вобразнасць, пера- даваў самыя тонкія адценні душэўнага стану і поўніўся пантэістычнай еднасцю з прыродай, абапіраўся на літаратурны вопыт і звяртаўся да набыткаў фальклору, пісаў вершы заглыблена- філасофскія, інтымныя і патрыятычныя.
На пачатку творчага шляху раскрыўся і гума- н і з м я г о п а э з і і ( " Б а л а д а п р а с м я р о т н і к а ў " , п а э м а " Б а ц ь к а в а с э р ц а " , " С л о в а п р а ч а - л а в е ч н а с ц ь " ) .
Характэрнай асаблівасцю творчасці У. Карат- кевіча
з'яўляецца яе сувязь з кніжнай літаратур- най традыцыяй. Як у ранніх, так і ў пазнейшых яго вершах сустракаюцца рэмінісцэнцыі, маты- вы, вобразы, ідэі прадстаўнікоў літаратуры і культуры самых розных часоў і народаў (Валерыя Катула, Тараса Шаўчэнкі, Генрыха Гейнэ, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Сяргея Ясеніна, Федэрыка Гарсія Лоркі, Канстанціна Паўстоў- скага і інш.). Ён творча засвойваў традыцыі сваіх папярэднікаў. Кніжнае, літаратурнае было для мастака такой самай асновай і крыніцай нат- хнення, як і рэальнае, жыццёвае.
Пісьменнік часта звяртаўся ў паэзіі да сусвет- на вядомых твораў жывапісу, музыкі і дойлідства, да біблейскіх і антычных сюжэтаў вобразаў і ма- тываў ("Дзіва на Н е р л і " , " П р а р о к Г е р о - н і м Б о с х " , " Б е з г а л о в а я В е н е р а " ) . У вер- ш ы " Т р ы з н е ц н е м у ж ы ц к а г а Б р э й г е л я " трывога і боль за сваю няшчасную паняволеную зямлю напаўнялі не толькі ўсю істоту славутага фламандскага мастака XVI ст. Пітэра Брэйгеля Старэйшага — у гэтым вершы трызніў родным краем і сам Уладзімір Караткевіч, які знайшоў удалую форму для выяўлення ўласных глыбока патрыятычных і гуманістычных пачуццяў.
Плённа працаваў У. Караткевіч у 2-й палове 50-х гг. і як празаік. Асноўныя падзеі аповесці "У снягах драмае вясна" (1957) адбываюцца ў 1952 г. ва універсітэце вялікага горада, у якім пазнаецца Кіеў. Гэта твор аўтабіяграфічны. Шмат узяў ад аўтара галоўны герой Андрэй Грынкевіч — асоба ўсебакова адораная, высака- родная і дзейная. У аповесці іншы раз псіхала- гічна непераканаўчымі выглядаюць асобныя ўчынкі герояў, часам павярхоўна раскрываюцца характары, аднабакова вырашаецца канфлікт, аднак твор захапляе і ўражвае трапнасцю і ба- гаццем дэталяў, дасканаласцю мовы, тонкасцю і глыбінёй у раскрыцці душэўных перажыван- няў героя, у адлюстраванні студэнцкага асярод- дзя, у перадачы
ФІЛАЛОГІЯ 7
Уладзімір Караткевіч у Бярэзінскім запаведніку падчас здымак фільма
"Родная зямля". 1971 г.
тагачаснай грамадскай атмасфе- ры.
Тэматычнай разнастайнасцю вызначаюцца апавяданні Уладзіміра Караткевіча, напісаныя ў канцы 50-х гадоў. Так, у апавяданні "Аліва і м е ч" пісьменнік звярнуўся да падзей грамадзян- скай вайны і стварыў змястоўны вобраз Маеўска- га — самаахвярнага збіральніка і захавальніка бе- ларускіх мастацкіх каштоўнасцяў.
У канцы 50 — першай палове 60-х гг. талент пісьменніка выявіўся з незвычайнай сілай. Гэта быў узлёт яго творчасці. Пісьменнік стварыў свае значныя празаічныя творы, у якіх узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.
Як сталы майстра з адметным лірычна-раман- тычным талентам У. Караткевіч раскрыўся ў апа- вяданнях і ў аповесцях "Цыганскі кароль" і "Сі- вая легенда", якія склалі яго першы зборнік про- зы "Блакіт і золата дня" (1961).
У апавяданні "Блакіт і з о л а т а д н я " п р а - заік проста і натуральна апісаў вясновую паводку на Палессі і кірмаш на чаўнах, з'яднаных мастка- мі, дасканала перадаў нараджэнне кахання ў На- талькі і Юркі.
У апавяданні "Лятучы Г а л а н д з е ц " выяві- ліся некаторыя эстэтычныя прынцыпы творчас- ці У. Караткевіча, у прыватнасці, яго адносіны да рамантычнага ў жыцці і мастацтве. Каб не зачар- сцвець душою, сцвярджаў пісьменнік, трэба ве- рыць у легенды, не страчваць светлага і чыстага ўспрымання рэчаіснасці.
У творчасці майстра арганічна спалучыліся лірычнае і гераічнае, авантурнае і фантастычнае, будзённае і незвычайнае, рэальнае і таямнічае. Пісьменнік дасканала ведаў і па:мастацку ад- люстроўваў далёкую мінуўшчыну. Ён абгрунтоў- ваў ідэю пра непарыўную повязь часоў. "Упадзе- ях мінулага, — пісаў У. Караткевіч, — нашы кара- ні. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады"5. Гісторыя была арганіч-
най часткай яго духоўнага жыцця. Яна цікавіла творцу пераважна як прыпавесць, легенда, па- данне. Ён ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі, узнаўляў дух мінулых эпох.
Разнастайнай была і мастацкая палітра пісь- менніка. Так, у сатырычна-гумарыстычнай апо- весці "Цыганскі кароль" (1958) ён не толькі з'ед- ліва характарызуе цыганскае "каралеўства", якое сапраўды было на Гродзеншчыне ў канцы XVIII ст., выкрывае недарэчную сістэму дзяржаў- нага кіравання, але і разважае пра гістарычны лёс Беларусі. Выказванні медыкуса, што выступае як аііег е§о аўтара, прасякнуты трывогай і болем за родны край, напоўнены шматзначным сэнсам. Медыкус асуджае рэнегацтва шляхты, лічыць, што кожны народ мае ўрад, якога сам варты, і разам з тым гаворыць пра веліч свайго народа, верыць у яго вызваленне.
У рамантычнай аповесці "Сівая легенда" (1960), дзе апісана сялядакаеліаўстанне на Магі- лёўшчыне ў пачаткў/Х\'ІІ ст. пад кіраўніцтвам двараніна Рамана Ракутовіча, таксама асэнсоўва- ецца лёс Бацькаўшчыны. Падзеі і
8 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
3 Міколам Аўрамчыкам і Васілём Быкавым у Доме літаратара. 1978 г.
галоўныя героі аповесці народжаны фантазіяй мастака. Выклю- чэнне складае Леў Сапега, які эпізадычна пры- сутнічае ў канцы твора. Аўтар выдатна перадаў атмасферу часу, паказаў, што не толькі асабістая крыўда, але і пратэст супраць сацыяльнага і на- цыянальна-рэлігійнага ўціску прымусілі Рамана Ракутовіча ўзначаліць паўстанне.
Апавяданне ў творы ідзе ад імя наёмнага сал- дата, швейцарца КЭнрада Цхакена. Яго вуснамі аўтар выказвае захапленне беларусамі, думкі пра іх цяжкую долю, асаблівасці нацыянальнага ха- рактару.
У аповесці дасканала пададзены батальныя сцэны штурму, абароны і захопу замка, яскрава намаляваны хваляванні вірлівага натоўпу ў Магі- лёве. Твор насычаны патрыятычнай сімволікай. Раман Ракутовіч выступае як герой народнага эпасу. У апісанні Рамана — вершніка на белым кані, апранутага ў барвяны плашч, са старадаў- нім двухручным мечам — нібы ўвасоблена выява "Пагоні", а яго каханая дзяўчына ўспрымаецца як сімвал Беларусі.
Аповесць "Сівая легенда" прасякнута пратэс- там супраць дэспатызму, жорсткасці і здрады. Ра- кутовічу адсеклі кісці рук, а Ірыну асляпілі, але яны не здрадзілі свайму пачуццю. У іх будуць на- шчадкі, якія прадоўжаць справу сваіх бацькоў. Глыбокім трагізмам напоўнены заключныя сло- вы, прамоўленыя Цхакенам: "Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей" (2, 72). 3 та- кой пранікнёнасцю і болем сказаць пра аслепле- ную і абязручаную Беларусь мог толькі сапраўд- ны патрыёт.
У аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха",
апублікаванай у часопісе "Маладосць" у 1964 г., У. Караткевіч паказаў сябе выдатным майстрам дэтэктыўнага жанру. Гэты твор напоўнены вода- рам гісторыі і духам прыгодніцкай літаратуры (згадваюцца В. Скот, Ф. Купер, М. Рыд, А. Ко- нан-Дойл, Я. Маўр), аднак пра незвычайныя, здарэнні ў Балотных Ялінах У. Караткевіч раска- заў па-свойму. У адрозненне ад "чыстага" дэтэк- тыва пісьменнік паказаў тагачаснае беларускае грамадства не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нацыянальнай, культурнай і гістарычнай ад- метнасці.
Уладзімір Караткевіч не выпадкова звярнуўся да легенды пра караля Стаха Горскага, вытокі якой сягаюць да пачатку XVII ст., ён марыў пра вольны і незалежны родны край, імкнуўся абу- дзіць у беларусаў нацыянальны гонар. Пісьмен- нік асудзіў у аповесці сацыяльны прыгнёт, тыра- нію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з'яўля- ецца дзікае паляванне. Адначасова ён паставіў пытанні аб прызначэнні чалавека, аб сутнасці жыцця і любові да радзімы, паказаў вялікае, пры- гожае і чыстае каханне.
Галоўны герой Андрэй Беларэцкі выступае як гарачы патрыёт роднай зямлі, як асоба дзейная і высакародная. Ён не проста выкрывае таямнічыя злыя сілы, а змагаецца з імі і дасягае перамогі над імі разам з сялянамі, з тым народам, вусна-паэ- тычную творчасць якога ён як вучоны-фалькла- рыст даследуе і з якім цесна звязаны.
Заканчэнне будзе.
Зоркі беларускай літаратуры
Анатоль ВЕРАБЕЙ
РЫЦАР БЕЛАРУСІРОЗДУМ ПРА ТВОРЧАСЦЬ УЛДДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Заканчэнне. Пачатак у № 8.
ФІЛАЛОГІЯ 9
Раман "Леаніды не вернуцца
да Зямлі"("Нельга забыць"; 1960 — 1962) мае выразныя прыкметы сацыяльна-філаеофскай, інтэлекту- альнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. Сам аўтар называў свой твор у пэўнай ступені экспе- рыментальным.
Пачынаецца раман псіхалагічна насычаным дынамічным пралогам, дзе пісьменнік, абапіра- ючыся на сямейнае паданне, апісаў трагічныя падзеі, што адбыліся на Дняпры, каля Рагачова, у бурную жнівеньскую ноч 1863 г., калі паўстан- не ўжо затухала. Сімвалічным з'яўляецца месца дзеяння (паром, які яднае два берагі) і час (рабі- навая ноч, калі "чэрці выходзяць з пекла, каб адзначыць нейкае сваё важнае свята, а Ілля-пра- рок, даведаўшыся пра гэта, паліць іх, нячыстых, перунамі"1).
У пралогу створаны глыбокі і змястоўны воб- раз Пора-Леановіча, беларуса паводле пахо- джання, афіцэра царскай арміі, фігуры трагіч- най, складанай і супярэчлівай. Усведамленне ві- ны перад народам, якому ён здрадзіў пякучы боль за зняважаную і прыгнечаную родную зям- лю нараджалі ў яго спустошанай душы гнеў і па- гарду да сябе і да ўсяго свету. Падчас двубою з высакародным, крыху летуценным Горавым, саслужыўцам, рускім паводле паходжання, По- ра-Леановіч зведаў хвіліны духоўнага ачышчэн- ня і адначасова адчуў наканаванасць, непазбеж- насць сваёй смерці.
Пры ўсёй шматпланавасці рамана Уладзімір Караткевіч засяродзіў увагу пераважна на ду- хоўных пошуках творчай інтэлігенцыі, на ка- ханні Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай. Пісьменнік тонка перадаў сардэчныя жарсці га- лоўнага
героя, а хвіліны яго найвышэйшага ўзрушэння паказаў з дапамогаю вершаваных тэкстаў. Велічна, трагічна і ўрачыста гучыць у фінале легенда пра Рагнарадзі, у якой выявіла- ся мара аўтара пра шчаслівае, гарманічнае і дасканалае грамадства.
Значным творам беларускай літаратуры XX ст. з'яўляецца раман У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" (1962 — 1964). У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, перада- дзена грамадская атмасфера напярэдадні паў- стання 1863 — 1864 гг. на Беларусі і ў Літве.
Асноўныя падзеі рамана адбываюцца ў 1850 — 1861 гг., аднак пісьменнік, ствараючы хроніку родаў Загорскіх і Кагутоў прыводзячы ўласныя разважанні і выказванні герояў пра свой народ, далёкую мінуўшчыну, ахапіў падзеі цэлага стагоддзя, асэнсаваў лёс Беларусі ў кан- тэксце гісторыі. Васіль Быкаў слушна адзначыў што такон шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе"0.
Калі ў аповесці "У снягах драмае вясна" і ў рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нель- га забыць") адчуваецца моцная аўтабіяграфічная аснова, то раман "Каласы пад сярпом тваім" вызначаецца той аб'ектыўнасцю ў паказе жыц- ця, што ўласцівая лепшым гістарычным творам сусветнай літаратуры.
3 трох задуманых кніг, у якіх пісьменнік пла- наваў паказаць пярэдадзень паўстання, само паўстанне, яго разгром і вынікі, была створана толькі першая кніга, падзеленая пазней на дзве.
Раман "Каласы пад сярпом тваім" — твор шматпланавы і маштабны. Падзеі адбываюцца ў ім пераважна на Магілёўшчыне, а таксама ў мяс- тэчку Свіслач на
0 — Мн., 1991. — С. 6. Далей творы У. Караткевіча, за выключэннем асобна пазначаных, цытуюцца па гэ- тым выданні з указаннем тома і старонкі ў дужках.
2 Пачатак. Лісты Уладзіміра Караткевіча да Максі- маТанка // Маладосць. 1987. № 1. С. 161.
3 Тамсама. С. 162.4 Хатні архіў У. Караткевіча.5 Цыт. па кн.: Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Ула- дзіміра Караткевіча. —
Мн., 1990. — С. 82.
10 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
Гродзеншчыне, у Вільні, Пе- цярбургу, Маскве, Варшаве — у сялянскім ася- роддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасцёўнях саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць літаратурныя пер- санажы, народжаныя мастацкай фантазіяй пісь- менніка (дваране Алесь Загорскі, яго бацька Юры і дзед Даніла Загорскі-Вежа, Яраш Раўбіч, Кроер, сялянская сям'я Кагутоў, мужыцкі зас- тупнік Корчак, Чорны Война, які не склаў зброі пасля паўстання 1830 — 1831 гг. і працягвае зма- гацца ў адзіночку), а таксама рэальныя гістарыч-
ныя асобы (Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Сера- коўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Тарас Шаўчэнка і інш.).
Як перакананы рэвалюцыянер-дэмакрат, шчыры патрыёт свайго краю намаляваны галоў- ны герой — Алесь Загорскі. Пісьменнік паказаў, як абуджалася ў ім нацыянальная свядомасць, фармавалася яго асоба. Вобраз Алеся раскрыва- ецца ў працы, каханні, стасунках з людзьмі, дум- ках і марах. Ён усведамляе гістарычную неабход- насць паўстання, бо "ў рабстве гіне дух". Гэта дзейсная і высакародная натура, але ў пэўнай ступені рамантычна ідэалізаваная. Па-мастацку дасканала выпісаны ў творы іншыя персанажы.
У рамане "Каласы пад сярпом тваім" Уладзі- мір Караткевіч раскрыўся як эпік і лірык, рэаліст і рамантык, філосаф і публіцыст.
У адным з інтэрв'ю пісьменнік сказаў, што пачынаўся раман "з прыдняпроўскіх легенд і па- данняў, з паэтычнай і вельмі прыгожай прыро- ды — ад Рагачова да Оршы"г.
Удалай мастацкай знаходкай стала апісанне грушы (на самым
ФІЛАЛОГІЯ 11
Уладзімір Караткевіч. 1965 г.
Падчас адпачынку ў Тураве. 1980 г.
пачатку і ў фінале твора) на стромкім беразе Дняпра. Пейзажы У. Караткеві- ча паэтычныя і маляўнічыя, яны арганічна ўпля- таюцца ў мастацкую тканіну аповеду. Пісьмен- нік апаэтызаваў, узвялічыў свой край і яго лю- дзей, натхнёна апеў Прыдняпроўе, праз якое па- казаў усю Беларусь, яе гераічную і трагічную мі- нуўшчыну, яе мужных, таленавітых і працавітых людзей.
Звяртаючыся да легендаў і паданняў, Уладзі- мір Караткевіч хацеў узняць глыбінныя пластыжыцця, прыадчыніць таямніцы народнай душы. Праз легенды, паданні і гісторыю Алесь Загорскі і яго сябры па Віленскай гімназіі адкрывалі для сябе родны край. Вуснамі Алеся пісьменнік рас- казаў гісторыю-прыпавесць пра таленавіты, прыгожы і працавіты беларускі народ, пра яго зямлю, якая з'яўляецца сапраўдным раем, і пра "найгоршаеўва ўсім свеце начальства" (5, 312).
У рамане шмат песняў і вершаў, якія напаўня- юць твор лірызмам, раскрываюць глыбіню чала- вечай душы.
Панарамнасць і маштабнасць у абмалёўцы грамадства, дакладнасць у раскрыцці характараў і стасункаў паміж людзьмі, зварот мастака да значных падзей народнага жыцця сведчаць пра эпічнасць твора, нават пра яго набліжанасць да эпапеі. Эпічнасць прысутнічае ў многіх пейзаж- ных і лірычных адступленнях, у філасофскіх раз- важаннях. Слушна пісаў Генадзь Кісялёў, што «"Каласы пад сярпом тваім" не толькі гісторы- ка-рэвалюцыйны або сацыяльна-гістарычны ра- ман, але і раман пра жыццё, раман філасофскі»4. Сапраўды, у гэтым творы пісьменнік гаварыў пра сэнс чалавечага жыцця, ролю асобы ў гра- мадстве, сувязь часоў і людзей, што былі, ёсць і будуць. Стары Вежа кажа Алесю: "Жыццё — даб- рота. Еайвялікшая даброта, якая дадзена кожна- / му, нягледзячы наўвесь боль... А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой... За гэта з
цябе — усе грахі ды на святасць вялікую" (5, 241 — 242).
Пра філасафічнасць рамана сведчаць і такія вобразы-сімвалы, як каласы і серп, жарабятка святога Міколы і белыя коні, груша і сосны на строме Дняпра, мора. Філасафічнымі з'яўляюц- ца разважанні герояў пра радзіму, мову, гісто- рыю, будучае паўстанне, аграрную рэформу, гра- мадскі лад.
Твору ўласцівая і публіцыстычнасць — то лі- рычна-экспрэсіўная і пафасная, то сатырычна- іранічная і саркастычна-здзеклівая. 3 палымя- насцю і сатырычнай завостранасцю аўтар асу- джаў дзяржаву, варожую чалавеку.
Раман "Каласы пад сярпом тваім" займае цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Карат- кевіча. У ім пісьменнік раскрыўся як майстар сюжэта, як цікавы апавядальнік. Вельмі разнас- тайная мастацкая палітра творцы. Яго мова про- стая, дакладная, выразная і вобразная.
Кніга "Каласы пад сярпом тваім" дасканалая і паводле шырыні паказу грамадства, і паводле тонкага ведання людзей, майстэрства кампазі- цыі (аўтар здолеў звязаць асабістае жыццё геро- яў з гістарычнымі падзеямі). Рамантычная ідэа- лізацыя ў абмалёўцы персанажаў і рэчаіснасці, выкарыстанне кніжных і фальклорных трады- цый, увага да этнаграфічных і побытавых дэта- ляў хутчэй за ўсё былі абумоўлены жаданнем аў- тара абудзіць у чытачоў цікавасць да гісторыі, паказаць ідэальнае і прыгожае ў жыцці.
Менавіта ў гэтым рамане У. Караткевіч, па сутнасці, вырашаў тыя задачы, якія іншыя літа- ратуры, напрыклад, руская ці польская, выра- шылі ў XIX ст., у пэўнай ступені падштурхнуў бе- ларускіх пісьменнікаў звярнуцца да мінуўшчы- ны свайго краю.
12 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
Аповесць "Зброя" (1964) сам творца лічыў не працягам рамана "Каласы пад сярпом тваім", а яго адгалінаваннем.
Дзеянне гэтага
твора адбы- ваецца зімой і вясной 1862 г. у Маскве, куды Алесь Загорскі прыязджае са сваімі сябрамі Мсціславам Маеўскім і Кандратам Кагутом, каб здабыць зброю для будучага паўстання і вызва- ліць з няволі Андрэя Кагута.
Твор напісаны гнеўна, выкрывальна, у духу М. Гогаля і М. Салтыкова-Шчадрына. Гэта — са- тыра як на самадзяржаўны лад Расеі 60-х гг. XIX ст., так і ўвогуле на лад, чужы і варожы чалавеку і цывілізацыі. Пісьменнік закрануў важныя са- цыяльныя праблемы, раскрыў норавы тагачас- нага грамадства (асабліва маскоўскага дна) з яго дзікімі законамі.
Архіўныя матэрыялы сведчаць, што У. Карат- кевіч меў дакладнае ўяўленне пра тое, якім будзе працяг рамана "Каласы пад сярпом тваім". Хут- чэй за ўсё, завяршыць гэты твор пісьменніку пе- рашкодзілі цяжкасці з выданнем кнігі: яны збілі творчы імпэт мастака. Іншыя задумы таксама аднялі час ад "Каласоў...". Істотнымі сталі і пры- чыны асабістага, творчага плана, калі
перад пісьменнікам паўстала праблема знайсці адпа- ведныя
сродкі для адлюстравання складанасцяў і супярэчнасцяў паўстання.
Задачы, пастаўленыя мастаком у рамане "Ка- ласы пад сярпом тваім", часткова знайшлі выра- шэнне ў драме "Кастусь Каліноўскі" (1963), дзе паказана само паўстанне. У гэтым творы Калі- ноускі выступае як непрымірымы вораг сама- дзяржаўя і патрыёт роднага краю.
Самымі'лепшымі з'яўляюцца тыя мясціны драмы, дзе сутычка сялян з войскам паказана як
карнавал, як народны танец, калі, нібы ў класіч- ных трагедыях, гучаць галасы фантастычных дзейных асобаў калі на сцэне з'яўляецца юрод, а Каліноўскі ў камеры не прымае прапановы Му- раўёва адмовіцца ад сваіх перакананняў у абмен на жыццё і будучую бліскучую кар'еру.
Да паўстання 1863 — 1864 гг., гэтага пералом- нага і трагічнага моманту ў жыцці беларускага народа, У. Караткевіч выяўляў асабістую ўвагу, пра што сведчаць многія яго творы (верш "Ня - в е с ц е К а л і н о ў с к а г а " , апавяданні "Паля- ш у к " , " С і н я я - с і н я я " і інш.).
У аўтабіяграфіі "Дарога, якую прайшоў" (1964) пісьменнік згадаў што ён хацеў бы напі- саць "тры маленькіх аповесці, не аб'яднаных ні- чым, акрамя агульнай задумы іяшчэ стылю: з'едлі- вага, алезнешнерамантычнага"5. Пісаў што адна з гэтых а п о в е с ц я ў " Л е г е н д а а б б е д н ы м д ' я б л е і а б а д в а к а т а х С а т а н ы " , зробле- на. Дзве іншыя павінны называцца
ФІЛАЛОГІЯ 13
ІмМ»
V
Уладзімір Караткевіч і Алесь Адамовіч у Башкірыі. Сакавік 1971 г.
: Ч*,. * 'і
"Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і "Марчэла Заяцца". Гэта будзе, як сведчыў далей пісьменнік, "нешта нак- шталт маленькай трылогіі пра цемрашальства і пра тое, як яно мяняецца ў залежнасці ад эпохі"6. 3 задуманых трох твораў былі напісаны два.
Падзеі "Легенды аб бедным д'ябле і аб адвака- тах Сатаны" (1961) адбываюцца ў XVI ст. Пісь- меннік прасочвае, як Рогач, бедны д'ябал, захоў- ваючы ў сэрцы дабрыню і любоў праходзіць гіа- кутлівы шлях духоўнага ачышчэння, пазбаўля- ецца сатанінскага наслання і становіцца чала- векам.
У "Легендзе..." дамінуюць фантастычнае, гратэскавае, суседзяць камічнае і вясёлае, гарэз- лівае і драматычнае, нават трагічнае. Ёсць у ёй элемент прыгодніцкага жанру, роздум пра сут- насць ісціны і чалавечую душу. Багата выкарыс- таны алегорыя і сімволіка.
Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965 — 1966) з'яўляецца філасофска-гістарыч- ным творам, раманам-прыпавесцю, легендай пра жыццё на Беларусі ў XVI ст.
Штуршком для напісання кнігі стаў запіс з "Хронікі Беяай-Руеіт.." Мацея Стрыйкоўскага пра тое, што "на пачатку панавання таго Жыкгі- монта Першога быў нейкій... который з лёгкості якой умысліў або рачэй з роспачы імя із звер- хность Хрыста госпада собе прыпісаў і прівла- шчаў"7. Аднак запіс толькі навёў пісьменніка на думку стварыць гісторыю прыгодаў і вандраван- няў колішняга шкаляра Юрася Братчыка, які во- ляй лёсу быў названы Хрыстом і спачатку мусіў рабіць "цуды", а потым узначаліць паўстанне супраць царквы і караля.
Пры напісанні рамана Уладзімір Караткевіч выявіў вялікую мастацкую фантазію. Дзеянне твора адбываецца на працягу невялікага пра- межку часу, аднак пісьменнік глянуў на падзеі мінуўшчыны шырэй. Ён свядома пераставіў не- каторыя гістарычныя даты, і гэта дазволіла яму глыбей перадаць дух беларускага Сярэднявечча.
14 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
Паводле мастацкіх асаблівасцяў раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" можна суад- несці з такімі творамі сусветнай літаратуры, як "Гарганцюа і Пантагруэль" Франсуа Рабле, "Ле- генда пра Уленшпігеля" Шарля дэ Кастэра, "Ка- ла Бруньён" Рамэна Ралана, "Майстар і Марга- рыта" Міхаіла Булгакава, "Імя ружы" Умберта Эка. Пісьменнік развіў у рамане традыцыі "кар- навальнай літаратуры", плённа выкарыстаў гра- тэск. Твор увабраў у сябе і традыцыі фальклор- най смехавай культуры.
Прыгодніцкі сюжэт пісьменнік напоўніў са- цыяльна-філасофскім зместам, шырока выка- рыстаў матэрыялы хронік і
летапісаў біблейскія тэксты і вытрымкі з мастацкіх твораў народныя выслоўі.
Уладзімір Караткевіч паказаў сутыкненне но- вага, прагрэсіўнага і чалавечнага з аджылым, кансерватыўным і антыгуманным. У кнізе суп- рацьстаяць дзве сілы. Адна — царкоўнікі і прад- стаўнікі ўлады (кардынал Лотр, дамініканец Ба- сяцкі, біскуп Камар, мітрапаліт Балвановіч, войт Цыкмун Жаба, бурмістр горада Юстын), дру- гая — беларускія сярэднявечныя асветнікі і вучо- ныя (Кашпар Бекеш — канкрэтная гістарычная асоба, Альбін Крыштофіч, разьбяр Кляонік, ка- валь Кірык Вястун, мечнік Гіаў Турай, залатар Ціхон Вус, селянін Зянон).
Пісьменнік раскрыў адметнасць характараў герояў стварыў дакладныя малюнкі людскога натоўпу, даў яскравыя і праўдзівыя апісанні тага- часнай зброі, адзення, вуліц і плошчы Гародні, выгляду замка.
У цэнтры рамана — вобраз Хрыста (Юрася Братчыка). Ён увасабляе актыўнага, неспакой- нага, вясёлага і гарэзлівага сярэднявечнага чала- века, які вызваляўся ад царкоўных догмаў, зас- войваў эстэтычныя і духоўныя набыткі новага часу. Уладзіміра Караткевіча вабіла рэнесансавая паўната жыцця. Ён паказаў разняволенне чала- вечага цела і духу (асабліва ў тых мясцінах рама- на, дзе апісваюцца прыгоды Хрыста і яго апоста- лаў).
Хрыстос У. Караткевіча — знаходлівы, вясё- лы, махляр і прытворшчык. Адначасова ён мыс- ляр і пакутнік, праўдашукальнік, народны аба- ронца і змагар.
Твор вызначаецца стылёвай парадаксальнас- цю і поліфанізмам. У ім спалучыліся рэальнае і фантастычнае, высокае і нізкае, прыгодніцкае і філасофскае, іранічнае і гарэзлівае. Такія асаблі- васці дазваляюць гаварыць пра тое, што ў рама- не выявіліся стылёвыя прыкметы барока і пост- мадэрнізму. У ім моцна адчуваецца іранічна-гу- марыстычны гратэскавы пачатак, які ўзнік з ус- ведамлення беларускім сярэднявечным
ФІЛАЛОГІЯ 15
Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Оршы (1992, скульптар Ігар Голубеў).
чалаве- кам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага ў рэчаіснасці. Твор прасякнуты здаровым народ- ным гумарам. Пісьменнік смяецца з усяго старо- га і коснага, выступае супраць дагматыкі, абме- жавання духоўнай свабоды. Яго смех выкрывае і ачышчае.
Майстэрствам і глыбінёй зместу асабліва вызначаюцца заключныя раздзелы рамана, дзе апісваюцца сон Братчыка, яго шлях на Галгофу і сустрэча з сябрамі. У сне герой трапляе на неба, урай, сустракаецца з самім Богам Саваофам. Бо- га і дзеву Марыю ўзрушыў аповед Братчыка пра злыбеды і няшчасці, што пануюпь на беларускай зямлі, пра здзекі, якія чыняцца з народа. Хрыс- тос-Братчык, які ўзнёсся на неба, убачыў там дастатак і заможнасць. Як народная і аўтарская мара пра лепшае жыццё з'явілася перад вачамі героя і тая зямля, з якой ён прыйшоў: "Абдзёр- тая і няшчасная пры ім, абрабаваная ваяводамі і войтамі і драпежнымі набегамі чужынцаў, яна за- раз распасціралася перад ім у нятленным ззянні вечнай красы" (6, 467). I гучала на ёй "пяшчотная і цвёрдая, прыўкрасная, вечная, неўміручая бела- руская мова" (6, 467).
Велічным і сімвалічным атрымаўся фінал твора, дзе сейбіты на чале з Хрыстом "падымалі- ся на вяршыню круглага пагорка, як на вяршыню зямнога шара " (6, 490). Ішлі яны насустрач нізка- му сонцу, "і, гатовае да новага жыцця, падала зерне ў цёплую, мяккую зямлю" (6, 490).
У рамане сцвярджаюцца высокія ідэалы праўды, дабра і справядлівасці. Змест твора не вычэрпваецца толькі апісаннем прыгодаў Брат- чыка і яго апосталаў — ён значна глыбейшы. Пісьменнік адзначыў у аўтабіяграфіі, што гэта і "не камедыя і не трагедыя, а трагікамедыя, смех ; праз слёзы, народная драма, каліхочаце" (8, кн. 2, с. 10).
Тыпалагічна блізкая да рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" легенда "Ладдзя Роспа- чы" (1964). У
галоўным героі гэтага твора Герва- сію Выліваху, жыццялюбе, патрыёце і змагары, увасобілася аўтарскае ўяўленне пра беларускі на- цыянальны характар.
Пісьменнік пераканальна паказаў, што і ў нас ёсць постаці тыпу Пантагруэля, Тыля Уленшпі- і геля, Кала Бруньёна. Гервасій Выліваха і Юрась Братчык — іх духоўныя браты, носьбіты здарова- га народнага духу, невынішчальнага ў самых нес- прыяльных умовах.
Станоўчыя героі твораў Уладзіміра Каратке- віча вызначаюцца духоўным багаццем, высака- роднасцю, маральнай чысцінёй, інтэлектуаль- насцю. Надзвычай прагныя да жыцця, яны часта шукаюць гармоніі ў каханні і ў прыродзе. Такімі з'яўляюцца Івар і Валерый Палецкі з апавядан- н я ў " Б а р в я н ы ш ч ы т " і " З а л а т ы б о г " , Се- вярын Будрыс з аповесці "Чазенія" (1966).
Малады і таленавіты вучоны-атамнік Севя- рын Будрыс, які атрымаў высокую дозу апра- меньвання, як і класічныя рамантычныя героі, знаходзіць ратунак ад поступу цывілізацыі на прыродзе, у далёкаўсходняй тайзе. Яго каханая, Гражына Арсайла, як тое дрэва чазенія, з'яўля- ецца ўвасабленнем вечнасці, натуральнасці і неўміручасці прыроды.
Поспех аповесці "Чазенія" быў абумоўлены і тым, што ў ёй аўтар не толькі раскрыў моц- V ; ную прагу герояў да дасканаласці, але і змог па- казаць веліч, красу кахання і прыроды. Акрамя таго, твору ўласцівыя эмацыйная ўсхвалява- насць, вытанчанасць стылю, інтэлектуальнасць і глыбокая духоўнасць. Вядомы польскі крытык Фларыян Няўважны пісаў: «"Чазенія" — гэта паэма ў прозе пра сілу жыцця, трываласць дружбы, пра сілу кахання і спачування, магут- насць дабра, чалавечнасці і праўды, што выяў- лена не толькі ў вобразах галоўных
16 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
герояў іх сяброў але таксама ў з'явах прыроды, якая выс- тупае тут, хто ведае, ці не галоўным героем і па- казчыкам прагрэсу»8. Крытык слушна адзна- чыў што гэту аповесць паводле стылю можна суаднесці з творамі Міхаіла Прышвіна, Кан- станціна Паўстоўскага, Івана Сакалова-МікітЙ- ^ ва, Уладзіміра Арсеньева, Аляксандра Грына, але яна наскрозь самабытная і арыгінальная. Пісьменнік здолеў стварыць у ёй пластычныя малюнкі прыроды, перадаць самыя тонкія ад- ценні думак і пачуццяў чалавека.
Надзвычай шырокі дыяпазон творчага заці- каўлення Уладзіміра Караткевіча раскрыўся ў вершах, якія склалі зборнік "Мая Іліяда" (1969). К н і г а п а ч ы н а л а с я в е р ш ам " Б е л а р у с к а я п е с - н я " — творам патэтычным, урачыстым, напоў- неным гонарам за родную зямлю і яе людзей.
Патрыятычным пафасам прасякнуты вершы " С к а р ы н а п а к і д а е р а д з і м у " , " Н я в е с ц е К а л і н о ў с к а г а " , " Б а г д а н о в і ч у " . Арыгі- нальна асэнсаваў Караткевіч-паэт вобразы сус- ветнай культуры ў в е р ш ы " Б е з г а л о в а я В е - н е р а " і ў " Б а л а д з е а б т р ы ц ц а ц ь п е р - ш ы м с я р э б р а н і к у " .
Змястоўным атрымаўся раздзел "Таўрыда", куды ўвайшлі вершы, напісаныя пасля паездкі ў Крым. Уладзімір Караткевіч — уважлівы і дапыт- лівы падарожнік — услед за Аляксандрам Пуш- кіным і Адамам Міцкевічам, але па-свойму, як "паэт з беларускіхузгоркаў сініх" (1, 205), убачыў паўднёвую прыроду, асэнсаваў багатую культуру і гісторыю Усходу.
Новымі гранямі засвяцілася ў зборніку ін- тымная лірыка пісьменніка. Лірычны герой вер- шаў У. Караткевіча — эмацыйна ўзрушаны мак- сімаліст, асоба інтэлектуальна і духоўна багатая, са складанымі, часта драматычнымі асабістымі
перажываннямі ("О к а х а н н е м а ё б я с к о н - ц а е " , " Ф а н т а з і я " , " К а л і п а м і р а ю ц ь " ) .
У 2-й палове 60 — першай палове 70-х гг. былі напісаны апавяданні "Краіна Ц ы г а - н і я " , " В я л і к і Ш а н Я н " , " К а л я д н а я р а п с о д ы я " . З'явілася аповесць "Лісце кашта- наў" (1972) — адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка, дзе ён усхвалявана і жур- ботна згадваў уласны лёс і лёс свайго пакален- ня, чыё дзяцінства было апалена вайной. 3 лю- боўю расказаў пра Беларусь у нарысе "Зямля пад белымі крыламі" (1971, 2-е выд.'01977) — своеасаблівай мастацкай энцыклапедыі роднай зямлі.
У 70-я гг. прыйшла да У. Караткевіча слава драматурга. У 1974 г. на сцэне Беларускага тэ- атра імя Якуба Коласа з поспехам была пастаў- лена п'еса "Званы Віцебска" (рэж. Валеры Ма- зынскі), у якой аўтар звярнуўся да падзей Ві- цебскага паўстання 1623 г. У гэтай манумен- тальнай гераічнай трагедыі рамантычнага пла- на У. Караткевіч паказаў Язафата Кунцэвіча не толькі як рэлігійнага фанатыка і забойцу, але і як ахвяру свайго часу і той ідэі, якой ён слу- жыў. Па-грамадзянску мужна і смела гучалі ў фінале словы Ропата, аднаго з паўстанцаў: "Ніхто не вырве нас з іхніх кіпцюроў, калі не выр- вемся самі... Ніякім розумам, ніякім гвалтам нельга дасягнуць таго, каб у Віцебску не было Ві- цебска, каб на нашай зямлі не было нашай зям- лі" (8, кн. 1, с. 151).
У 1978 г. у тэатры імя Якуба Коласа адбылася і прэм'ера п'есы "Кастусь Каліноўскі" (рэж. Ва- леры Мазынскі).
Да 100-годцзя з дня нараджэння Янкі Купалы была прымеркавана п'еса "Калыска чатырох ча- раўніц" (1981, пастаўлена ў 1982 г. Беларускім тэ- атрам юнага гледача, рэж. Уладзімір Каратке- віч) — сацыяльна-філасофскі твор пра дзіцячыя і юнацкія гады песняра.
Падзеям Крычаўскага паўстання 1743 — 1744 гг. У. Караткевіч прысвяціў трагедыю "Маці ўра- гану" (1982, упершыню пастаўлена ў 1988 г.
0Сысоў У. Прыйдзе Спас — насыціць нас // Куль- тура. 1996. 13 — 19жн.
ФІЛАЛОГІЯ 17
мін- скім аматарскім тэатрам "Золак", рэж. Галіна Прыма). Літаратуразнаўца Адам Мальдзіс слуш- на адзначыў, што ў гэтай п'есе "асабліва яскрава ўвасобіўся шматгранны талент аўтара — траге- дыйны (фінал твора), камедыйны (сцэна ў радзі- вілаўскім палацы), паэтычны (велічныя канты), аналітыка-даследчыцкі (грунтоўныя ўступныя тлумачэнні)"9.
Уладзімір Караткевіч дасканала перадаў у п'е- се дух таго часу, надаў яму сучаснае гучанне.
Шырокую вядомасць прынёс пісьменніку ра- ман "Чорны замак Альшанскі" (1979), які сам аў- тар лічыў псЬсалагічным дэтэктывам.Тут пісь- меннік дасягнуў асаблівай свабоды самавыяў- лення. Ён імкнуўся адлюстраваць жыццё ва ўсім багацці і разнастайнасці, стварыць рэалістычна праўдзівыя, тыповьш і адначасова шматгранныя характары, паказаць людзей, якія дзейнічаюць і раскрываюцца ў незвычайных абставінах. I ў гэ- тай кнізе шмат аўтарскіх разважанняў пра нацы- янальны характар беларусаў, гістарычны лёс на- рода, адносіны на Беларусі да помнікаў архітэк- туры і прыроды.
У сваім рамане пісьменнік выступіў супраць духоўнага спусташэння чалавека. Гэта — не про- ста прыватная займальная гісторыя, што здары- лася з Антонам Космічам, а спроба выявіць по- вязь паміж мінуўшчынай і сучаснасцю, сцвер- дзіць думку пра непераможнаець і ўсёмагутнасць дабра і чалавечнасці.
Красамоўныя ў эпілогу словы галоўнага героя пра тое, што ён пастараецца "пражыць жыццё, рэшту яго, спаўна... Аддаць сябе поўнасцю бра- там" (7, 562). I тады ён пойдзе на спатканне з Богам і скажа: "Яадрабіў спаўна і па сваёй ахвоце сваю катаргу на зямлі. Язрабіў нават болей таго, што мог. Іне для сябе, а дзеля іх, дзеля гэтага акі- яна, народа майго" (7, 562).
Гэтыя і многія іншыя радкі сведчаць пра глы- бока гуманістычны змест твораў Уладзіміра Ка- раткевіча, пра яго самаахвярнае служэнне мас-
тацкаму слову. Вернасць свайму народу азначала для пісьменніка вернасць вялікім гуманістыч- ным прынцыпам дабра і справядлівасці, і ён ні- колі не саступаў з таго шляху, які свядома выб- раў
Лебядзінай песняй і запаветам Уладзіміра Ка- раткевіча стаў апошні зборнік вершаў "Быў. Ёсць. Буду" (1986), які ён паспеў скласці і вычы- таць і які выйшаў пасля яго смерці. У кнігу ўвай- шлі два вершы канца 50-х гг. ("Як С т а ж а р ы у н е б е з а з з я л і " , " Б ы л о ю н а ц т в а " ) , паэтыч- ныя творы 60-х г г . [ " Р а г н а р а д з і " , " Д э м а н " , " А м а л ь х р ы с ц і я н с к і т о с т з а в о р а г а ў " , " Р а з в е д ч ы к " , " В і н о д а ж д ж о ў " ( М а л а я па- эма) і інш.] і 70-х — першай паловы 80-х гг. ("Быў. Ё с ц ь . Б у д у " , " П а э м а п р а я в а р і к а л і н у " , " Н а Б е л а р у с і Б о г ж ы в е " , " Н е з л а б і с я н а е р э т ы к о ў " , " Б е л а р у с к а е м і - н у л а е " і інш.).
Кніга атрымалася цэласнай і гарманічнай. У ёй яскрава выявіўся ўвесь У. Каратке- віч — крыштальна чысты, даверлівы, шчыры, за- хоплены жыццём і адначасова мудры, засяро- джаны ў сабе, вясёлы і гняўлівы, моцна ўлюбёны ў родную зямлю. 3 гадамі яго паэзія набывала ўсё больш філасафічны характар.
Вершы У. Караткевіча — гэта сапраўдны гімн роднай зямлі і яе людзям (згадаем хоць бы верш "На Беларусі Бог жыве").
Да вяршыняў гераічнага эпасу пісьменнік узняўся ў "Паэме пра явар і каліну", дзе выка- рыстаў фальклорны сюжэт пра свякроў, што ат- руціла нялюбую нявестку, і пра закаханых, якіх не разлучыла нават смерць.
Сцвярджэннем уласнай велічы, магутнасці і несмяротнасці, далучанасці да людскога лёсу прасякнуты верш "Быў. Ёсць. Буду":
Быў. Ёсць. Буду.Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх.
...Заўсіх, хто крывёю піша Ўнязгодзе3 рабства подлай дарогай,
18 АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ
Хто за Край Свой Родны, за ўсе НародыПаўстане нават на Бога (1, 239).
Верш вызначаецца тыранаборствам, праме- тэізмам. Ад любові да асобнага чалавека, ад свя- той любові да роднай зямлі паэт узняўся да ўся- светнай любові. I гэта была не дэкларацыя, а глыбока выпакутаваная думка, заснаваная на ўласным жыццёвым і творчым вопыце.
Заключным акордам, моцным і выразным, прагучаў апошні верш Уладзіміра Караткевіча, напісаны 19 чэрвеня 1984 г. да 60-годдзя з дня народзінаў Васіля Быкава:
Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсёмінае — Гонар немінае, Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб'ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды (1, 395).
У гэтых радках увасобілася жьшцёвае крэда Уладзіміра Караткевіча, які і ў побыце, і ў літара- туры быў рыцарам сумлення і свабоды, верным рыцарам Беларусі.
1 Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн.2БыкаўВ. Праўдай адзінай. — Мн., 1984. — С. 149.3 Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 2. — Мн., 1990. — С. 420.
Далей цытуецца па гэтым выдан- ні з пазначэннем тома і старонкі ў дужках.4 Кісялёў Г. Героі і музы. - Мн„ 1982. - С. 242.5 Хатні архіў У. Караткевіча. 21-я папка.6 Тамсама.7 Цыт. паводле: Караткевіч У. Збор твораў. Т. 6. — С. 5.8 Меішаіпу Р. "С/о/епіа", сгуіі Ьіаіогшкі роетаі ргог^ о рі^кпіе сгкміека //
Ргтуіайі. 1971. № 5. 8. 12.9 Мальдзіс А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Карат- кевіча. - Мн., 1990. —
С. 204.
ФІЛАЛОГІЯ 19